Артыкулы: Гнезненская мітраполія

Гнезненская мітраполія, адм.-тэр. адзінка рымска-каталіцкай царквы. Створана ў 1000 рымскім папам Сільвестрам ІІ у Польшчы па просьбе польскага кн. Баляслава Храбрага. Цэнтр — г. Гнезна. Гнезненскі мітрапаліт адначасова ўзначальваў Гнезненскую епархію і быў прымасам Польшчы. Першапачаткова ахоплівала Гнезненскую, Калобжагскую, Кракаўскую і Вроцлаўскую епархіі, пасля таксама Пазнанскую і Плоцкую (абедзве з 1076), Влацлаўскую, Любуцкую, Шчэцінскую і Волінскую (усе прыблізна з 1123—24), Хэлмінскую (з 1243). Пазней склад мітраполіі мяняўся. З 1409 да Г.м. належала Віленскаяепархія, што пацвердзіў у 1435 Базельскі сабор, з 1427 — Жамойцкая, з 1621 — Інфлянцкая, з 1636 — Смаленская епархіі. Луцкая епархія, якая з пач. 14 ст. належала да Львоўскай мітраполіі, на мяжы 16—17 ст. перайшла ў падпарадкаванне гнезненскіх мітрапалітаў. Першапачаткова належалі да Г.м. епархіі Львова (1350), Перамышля (1357) і Холма (1359), з 1375 яны ў складзе Г.м. (Львоўская з 1390).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.