Артыкулы: Гозій (Гоз, Hozjusz, Hosius, Hos) Ульрык

Гозій (Гоз, Hozjusz, Hosius, Hos) Ульрык (Удальрык; каля 1455, г. Пфорцгайм, Бадэн—май 1535), інжынер, прадпрымальнік. З заможнага мяшчанскага роду. Відаць, у маладосці шмат падарожнічаў. З 1503 кракаўскі мешчанін. У 1504 пераехаў у ВКЛ, дзе спачатку мытнік ковенскі, а з 1504 і да канца жыцця непасрэдны кіраўнік Віленскага манетнага двара. Арганізатар шырокіх будаўнічых работ. З 1513 да смерці кіраваў перабудовай Віленскага Ніжняга замка, з 1515 будаваў у Вільні вял. велікакняжацкія млыны, з якіх яму ішла трэць прыбыткаў. Заклаў першы водаправод у Вільні (знаходзіўся ва ўласнасці дамініканцаў). З 1532 будаваў першы на Віліі мост (работы скончыў у 1536 яго сын Ян). За атрыманне мыта з моста абавязаны вял. князем пабудаваць шпіталь пры кляштары дамініканцаў. Як узнагароду атрымаў лясны маёнтак Бязданы, тытул віленскага гараднічага (1524) і войскага (1528). З яго сыноў Ян у сярэдзіне 16 ст. быў гараднічым віленскім, пасля старастам вармінскага біскупа; Станіслаў — біскупам вармінскім, кардыналам; Ульрык — мытнікам ковенскім. У 1561 сыны набілітаваны.

Літаратура:

GumowskiM. Ulryk Hozjusz, ojciec kardynała, horodniczy wileński // Przegląd powszechny. 1926. T. 171.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.