Артыкулы: «Акты цэхаў віленскіх 1495—1759»

«Акты цэхаў віленскіх 1495—1759» («Akty cechów wileńskich 1495—1759»), зборнік дакументаў па сацыяльна-эканамічнай і гаспадарчай гісторыі Вільні. Выдадзены Я.Юркевічам у Познані ў 2006. Уключае матэрыялы ў 2 тамах, падрыхтаваныя ў 1920—30-х г. віленскімі гісторыкамі Генрыкам Лаўмянскім, Марыяй Лаўмянскай, Станіславам Касцялкоўскім. У той час кніга ў асноўным была надрукавана (без тытульнага ліста), але тыраж амаль цалкам загінуў у ходзе ваенных дзеянняў 1939. У т. 1 змешчана 487 дакументаў перыяду 1495—1700, у т. 2 — 344 дакументаў за 1701—59. Матэрыялы на лац., старабел. і польскай мовах. Сярод дакуметаў цэхавыя прывілеі і статуты, судовыя выракі, перапіска, якая датычыць рамесных цэхаў і інш. з архіваў Вільні, Варшавы і Кракава, ранейшых археаграфічных выданняў. Юркевіч у прадмове асвятліў гісторыю падрыхтоўкі кнігі, забяспечыў выданне пералікам апублікаваных дакументаў, бібліяграфіяй, імянным і геаграфічным паказальнікамі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.