Артыкулы: Гордан (Gordon) Патрык Леапольд

Гордан (Gordon) Патрык Леапольд [Пётр Іванавіч; 31.3(10.4).1635, Охлухрыс у Шатландзіі—29.11(10.12).1699], ваенны дзеяч. З шатландскага шляхецкага роду. Вызнаваў каталіцтва, быў прыхільнікам Сцюартаў. У 1651 быў вымушаны пакінуць радзіму. Два гады вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе (Усх. Прусія). Вандраваў па Еўропе.У 1655 запісаўся ў армію шведскага караля Карла Х, які ваяваў супраць Рэчы Паспалітай (гл. Паўночная вайна 1655—60), двойчы пераходзіў у польскую армію. У 1660 ваяваў супраць рас. войск у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1661 у чыне маёра паступіў на рас. службу. Двойчы пабываў на радзіме, выконваў дыпламатычныя даручэнні Расіі ў Англіі і наадварот. У 1670—77 начальнік гарнізона ў г. Сеўск на Украіне. У 1677—78 удзельнічаў у вайне з туркамі, атрымаў чын ген.-маёра (1678). Пасля служыў у Кіеве. Удзельнічаў у крымскіх паходах 1687 і 1689, атрымаў ранг «поўнага генерала». У 1689 рашуча падтрымаў Пятра І у час барацьбы з царыцай Соф’яй, стаў яго блізкім супрацоўнікам, атрымаў чын контр-адмірала. Удзельнічаў ва ўзяцці Азова ў 1696, у падаўленні стралецкага мяцяжу 1698. Вёў дзённік (на англ. мове), які ахоплівае ўсё яго жыццё да канца 1698; звесткі за 1667—77 і 1678—84 не захаваліся. Дзённік — важная крыніца па ваеннай гісторыі Цэнтр. і Усх. Еўропы 2-й пал. 17 ст.

Творы:

Дневник 1635—1659. М., 2000;

Дневник 1659—1667. М., 2003.

Літаратура:

Шишов А. Патрик Гордон: Четырех царей слуга. М., 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.