Артыкулы: Готфрыд фон Гогенлоэ (Gottfried von Hohenlohe)

Готфрыд фон Гогенлоэ (GottfriedvonHohenlohe; 1265—19.10.1310), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1297—1303. Паходзіў з вюртэмбергскага рыцарскага роду, уладальнікаў маёнтка Гогенлох. У 1279 уступіў у Тэўтонскі ордэн, дзе хутка прасоўваўся па адміністрацыйнай лесвіцы. З 1290 комтур Франконіі, з 1294 магістр Германіі. Кіраваў ордэнам у час, калі трэба было выбіраць паміж вайной за вяртанне ўладанняў у Святой Зямлі (да чаго заклікаў рымскі папа) і ўмацаваннем пазіцый у Прусіі. У 1298 і 1302—03 наведаў Прусію і Лівонію. У Клайпедзе сабраўся капітул, на якім магістр Прусіі Конрад фон Зак абвінаваціў Г.ф.Г. ў занядбанні справы барацьбы з язычнікамі ў Прыбалтыцы і запрабаваў ад яго пакінуць пасаду вял. магістра. Г.ф.Г. быў вымушаны пагадзіцца на гэта. На генеральным капітуле ў Эльблёнгу ў 1303 адстаўка была пацверджана. Готфрыд выехаў у Германію, дзе зноў стаў комтурам Франконіі. Тым не менш ён працягваў тытулавацца вял. магістрам і гуртаваў сваіх прыхільнікаў для аднаўленні ўлады ў ордэне, што яму, аднак, не ўдалося.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.