Артыкулы: Граіцкі (Градзіцкі, Groicki, Grodzicki) Бартламей

Граіцкі, Градзіцкі (Groicki, Grodzicki) Бартламей (каля 1534, г. Жэшаў, Польшча—1605), польскі юрыст. З мяшчанскай сям’і. З 1550 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, стаў знаўцам рымскага і нямецкага права. Пісар вышэйшага суда нямецкага права на Кракаўскім замку ў 1559—63 і 1573—89, у 1563—73 пісар кракаўскай мытнай каморы. Аўтар першых юрыд. дапаможнікаў на польск. мове. У 1558 выдаў кнігі «Артыкулы магдэбургскага права, якое завецца Спекулюм Саксонум» і «Устава аплаты ў судах у магдэбургскім праве», у 1559 — «Парадак гарадскіх судоў і спраў магдэбургскага права», дзе сабраны нормы магдэбургскага права, што дзейнічалі ў Польшчы ў 16 ст. У 1567 выдаў паказальнікі да сваіх ранейшых прац («Рэестр...» і «Тытулы...»), якія аблягчалі карыстанне імі ў судах. У 1559 выдаў кнігу «Парадак у судах у справах, што датычаць пакарання смерцю», а таксама вольны, скарочаны і прыстасаваны да польскіх умоў пераклад статута імператара Карла V 1532 «Гэты парадак выбраны з цэсарскіх законаў...». Працы Г. сталі падручнікамі гар. права і разам з працамі П.Шчэрбіча шырока выкарыстоўваліся ў гар. судах Беларусі да 18 ст. як дзеючыя кодэксы магдэбургскага права. Яны шмат разоў перавыдаваліся ў 16—18 ст., у выглядзе зборніка выдадзены ў берасцейскай друкарні С.Мурмеліуса ў 1560. Навук. выданне прац. Г. ажыццявіў у Варшаве ў 1953—59 К.Караный.

Літаратура:

Тарановский Ф.В. Обзор памятников магдебургского права западнорусских городов литовской эпохи: Ист.-юридич. исслед. Варшава, 1897.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.