Артыкулы: акчэ
акчэ (акшэ; па-турэцку белаваты), дробная сярэбраная манета Турцыі ў 14—19 ст., Крымскага ханства ў 15—18 ст. Першапачаткова важыў 1,2 г пры пробе 900 праміле, да пач. 17 ст. яго маса знізілася да 0,3 г, да канца 17 ст. — да 0,1 г. (крымскі А. ў 15 ст. меў масу да 0,8 г, у 16 ст. — 0,5 г, у пач. 17 ст. — 0,3 г). На крымскіх А. на аверсе змяшчалася імя хана, на рэверсе — тамга, месца і год чаканкі. Крымскія А. 15—16 ст. (як і крымска-генуэзскія аспры) удзельнічалі ў грашовым абароце ВКЛ, пераважна ў Сярэднім Падняпроўі і на Падоллі, таксама на Браншчыне, у Беларусі — у Верхнім Падняпроўі. На Падоллі знойдзена некалькі скарбаў, у складзе якіх прысутнічаюць крымскія А. апошніх дзесяцігоддзяў 15 ст. У ВКЛ А. маглі называць аспрамі.
Падрабязнасці:
Бычков А.А. Монеты Турции XIV—XVII вв. Л., 1939.
Казубовский Г.А. Обращение гирейских и крымско-генуэзских монет на украинских землях Великого княжества Литовского // «О древностях южного берега Крыма и гор Таврических». Сборник научных трудов (по материалам конференции в честь 210-летия со дня рождения Петра Ивановича Кеппена). Киев: Стилос, 2004. С. 256—259.
Горбань П.И. Новые находки восточных монет XIV—XVI веков на территории современной Беларуси // Русь, Литва, Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики. Сборник научных статей. Выпуск 2. М.: Патриот, 2016. С. 252—257, ил.
© Валерый Пазднякоў, 2010+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


