Артыкулы: Алабіано (Alabiano, Alabianus) Гарсія
Алабіано (Alabiano, Alabianus) Гарсія (1549, Таракон у Арагоне—24.7.1624), дзеяч каталіцкай царквы. З 1567 езуіт. Атрымаў грунтоўную адукацыю. У 1577 прыбыў у Польшчу. З 1578 прафесар схаластычнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі, у 1585—92 яе рэктар. Прыклаў шмат намаганняў для развіцця акадэміі, умацавання пазіцый каталіцтва. Яго высока цанілі каралі Стафан Баторый і Жыгімонт ІІІ. Быў спаведнікам віленскага біскупа Ю.Радзівіла, разам з ім у 1592 выехаў у Кракаў. У 1599 узначальваў Польскую правінцыю ордэна езуітаў. У 1599 суправаджаў Радзівіла ў паездцы ў Рым, пасля яго смерці (1600) рэктар калегіума ў Сарагосе.
Літаратура:
Piechnik L. Dzieje Akademii Wileńskiej. T. 1. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


