Артыкулы: Дакляровiч (Дыклер)
Дакляровiч (Дыклер; 1746?, Слуцк—?), танцоўшчык. З мяшчан. Вучыўся ў мясц. балетнай школе кн. Г.Ф.Радзiвiла з 1756 (педагогi А.Пуцiнi i Л.М.Дзюпрэ) i танцаваў у яго прыдворным тэатры ў Слуцку (дэбютаваў у 1758 у «Балеце на тры пары», лiбрэта i пастаноўка Пуцiнi), а таксама ў Белай (Берасцейскае ваяв.), гастралiраваў у Нясвiжы. З 1760 вядучы танцоўшчык балетнай трупы Нясвiжскага тэатра М.К.Радзiвiла Рыбанькi.
Літаратура:
Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


