Артыкулы: «Даленга»
«Даленга», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 170 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Мыцельскія, Радзівіловічы, Серакоўскія, Хадакоўскія. У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, унізе сярэбраная страла вастрыём уніз; клейнод — над прылбіцай з каронай чорнае крыло, прабітае сярэбранай стралой. Вядомы з пач. 15 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


