Артыкулы: Александровіч Канстанцiн

Александровіч Канстанцiн, жывапiсец 2-й пал. 18 ст. (творы датуюцца 1777—94). Мяркуецца, што мог быць вучнем Л.Смуглевіча. Працаваў на Беларусi (Нясвiж, маёнтак І.Ф.Мараўскага Завушша недалёка ад Нясвіжа), каля 1785 пераехаў у Варшаву. Вядомы як партрэтыст. Выконваў заказы арыстакратыi i караля. Рабiў таксама ў вял. колькасцi копii з партрэтаў мiнулых эпох i сучасных яму мастакоў (М.Бачарэлі). Працягваў традыцыi параднага партрэта 17—18 ст. Творчасцi ўласцiвы яркая дакладная характарыстыка мадэлi, увага да дэталей, выкарыстанне дэкаратыўных плям чыстага колеру. Найбольш вядомыя творы А. — партрэты К.С.Радзiвiла Пане Каханку (1786), К.Красінскага (1786), Р.Граноўскага (1793), Я.Машынскага, Кацярыны ІІ (1777). У Львоўскiм музеi iмя Любамiрскiх зберагалася каля 35 работ мастака, пераважна копii так званых гiст. партрэтаў з калекцыi маёнтка Завушша каля Нясвiжа. Творы зберагаюцца ў Літве (Вiльнюс), Польшчы, Украіне (Львоў) і інш.

Літаратура:

Piwkowski W. Konstanty Aleksandrowicz — warszawski malarz-portrecista z ostatniej ćwierci XVIII wieku // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1987. T. 31.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.