Артыкулы: «Дамброва»

«Дамброва», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася каля 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Карніцкія, Кішкі, Лосі, Цеханавецкія. У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй і на яе канцах стаяць залатыя кавалерскія крыжы. Клейнод — над прылбіцай з каронай чорнае крыло, прабітае стралой. Існуюць варыянты герба з чырвонай падковай, клейнод — 5 страусавых пёраў; з 6-прамянёвай залатой зоркай пасярод падковы. Вядомы з сярэдзіны 14 ст.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.