Артыкулы: Даніла Корсунскі
Даніла Корсунскі, паломнік і пісьменнік канца 16 ст. У 1590 адпраіўся ў паезду ў Святую Зямлю і Іерусалім, дзе прабыў 3 гады. Паломніцтва апісаў у «Перэгрынацыі». Гэты твор заснаваны на «Хаджэнні» ігумена Данілы (12 ст.), часам Д. прыводзіць яго тэкст без зменаў ад уласнага імя. Рукапіс «Перэгрынацыі» у 1905 паступіў у Перамышльскі грэка-каталіцкі капітул ад Арэста Салцікевіча з Улюча пад Санам. Упершыню апублікаваны ў 1906 Васілём Шчуратам, які высунуў гіпотэзу, што твор мог паўстаць у асяроддзі роду Свідзінскіх на Саначчыне. У «Перэгрынацыі» Д. назваў сябе архімандрытам з Белай Расіі; існуе меркаванне, што Д. быў архімандрытам у с. Корсунь на Гарадзеншчыне. Твор Д. перапісваўся да 17 ст., у 18 ст. перакладзены на рус. мову.
Творы:
Щурат В. Перегринація, или Путь до Ієрусалиму Данила архимандрыты коръсуньского з Бђлой Россіи: Середньовічна пам’ятка староруської літератури в редакції XVI віку по улюцькій рукописі. Жовква, 1906;
Перегринация, ілі путь до Ієрусалима // Українська литература XIV—XVI ст. Київ, 1988.
Літаратура:
Адріанова-Перетц В. Данило Корсунський — паломник XVI-го віку // Зап . іст.-філол. відділу ВУАН. Київ, 1926. Кн. 9.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


