Артыкулы: Дарагастайскія

Дарагастайскія, Монвіды-Дарагастайскія, шляхецкі род герба «Ляліва». Галіна Аляхновічаў, маюць адно паходжанне з родамі Забярэзінскіх, Кухмістровічаў і Іжыкавічаў. Прозвішча ад маёнтка Дарагастаі (Дарагастай) у Луцкім пав. Вызнавалі кальвінізм. Карысталіся прыдомкам Монвід ад імя сваяка Манівіда, што жыў у 14—15 ст. Найб. вядомыя:

Мікалай (Аляхновіч; каля 1530—28.1.1597), сын Мікалая Пятровіча Аляхновіча (Кухмістровіча). Каралеўскі дваранін, стольнік ВКЛ у 1566—76, ваявода полацкі з 1567; цівун гандынскі з 1566, дзяржаўца вяленскі, шарашэўскі з 1574, бейсаголаўскі, стараста ваўкавыскі з 1576, лепельскі. Прызначэнне яго на пасаду ваяводы полацкага без згоды мясц. шляхты выклікала абурэнне ў Полацкім ваяв. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і выпраўленні Статута ВКЛ 1566. Быў прыхільнікам заключэння Люблінскай уніі 1569. Прыняў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—82, ва ўзяцці ў 1579 Полацка (прызначаны там камендантам замка), Сушы, Няшчэрды, у 1580 — Невеля. Валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Менскім, Упіцкім, Вількамірскім, Віленскім пав., Жамойці. У 1567 выстаўляў у войска ВКЛ 36 коннікаў і 18 драбаў. Фінансаваў выданне ў Лоску кнігі А.Фрыч-Маджэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577). У шлюбе з Ганнай Войнай меў сыноў Крыштофа Мікалая і Пятра, дачку Раіну.

Крыштоф Мікалай (1562—1615), сын Мікалая, гл. М.К.Дарагастайскі.

Пётр (?—1611), сын Мікалая. Кашталян менскі ў 1597—1600, ваявода мсціслаўскі ў 1600—05 і смаленскі з 1605.

Уладзіслаў (1611—май 1638), сын Крыштофа Мікалая. Выхоўваўся гетманам К.Радзівілам. У 1628—29 вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі ў Лешне (Польшча) у Я.А.Каменскага, у 1632—33 — у Германіі і Галандыі (Франекен, Лейдэн). Стараста жыжморскі, пасол на сойм 1634, маршалак Трыбунала ВКЛ 1636, чашнік ВКЛ з 1636.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.