Артыкулы: Дарэўская Апалонiя

Дарэўская Апалонiя (вядома i як Дарота; 1767?—пасля 1797), танцоўшчыца. Прыгонная падскарбiя надворнага ВКЛ А.Тызенгаўза, выхаванка яго балетных школ у Гародні i Паставах. У 1778 выступiла як фiгурантка ў школьным паказе «Вясковага балета» Г.Петынецi на спэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гародні. Паводле завяшчання магната перайшла ва ўласнасць караля польскага і вял. князя літоўскага Станiслава Аўгуста Панятоўскага i з 1785 стала першай салiсткай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялiкасцi» ў Варшаве; выступала як гратэскная танцоўшчыца на прыдворнай сцэне i ў Нац. тэатры (партыi ў балетах «Мiрза i Лiндор», «Рыбакi», «Лукас i Калiнета» i iнш.). У 1794—97 працавала ў прыватных антрэпрызах Варшавы i Гданьска. У 1797 па iнiцыятыве i за кошт Станiслава Аўгуста выехала ў С.-Пецярбург.

Літаратура:

Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.