Артыкулы: Даўкантас (Daukantas) Сіманас

Даўкантас (Daukantas) Сіманас [17(28).10.1793, в. Кальвы каля Шкудаў, Жамойць—24.11(6.12).1864], літоўскі гісторык, пісьменнік-асветнік. З сялян. У 1816—22 вучыўся ў Віленскім ун-це, які скончыў са ступенню магістра; вучань І.Лялевеля, І.Даніловіча, І.Анацэвіча. У 1825—34 працаваў у Рызе, у 1835—50 у канцылярыі Сената ў Пецярбургу. Даследаваў дакументы Метрыкі ВКЛ і інш. архіваў. У 1850 вярнуўся ў Літву, да 1855 жыў у Варнях пры біскупе М.Валанчусе. У працы «Гісторыя старажытных літоўцаў і жамойтаў» (напісана ў 1822, надрукавана ў 1929) прасочана гісторыя Літвы да смерці Вітаўта (першая праца па гісторыі Літвы на літ. мове). У 1838 напісаў кнігу «Гісторыя Жамойці» (надрукавана ў 1893—97 пад назвай «Гісторыя Літвы»), дзе выклаў гісторыю Літвы да Люблінскай уніі 1569, якая паклала, на думку Д., канец самастойнаму дзярж. існаванню Літвы. У працы «Лад жыцця старажытных літоўцаў, вярхоўнікаў і жамойтаў» (надрукавана пад псеўданімам Якубас Лаўкіс у 1845) ахарактарызаваў матэрыяльныя і духоўныя ўмовы, сац. лад, характар стараж. літ. насельніцтва. Паказваў самабытнасць літ. народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. У сувязі з гэтым рамантычна ідэалізаваў паліт. лад перыяду станаўлення літ. дзяржаўнасці. Лічыў, што унія з Польшчай і хрышчэнне Літвы адмоўна адбіліся на нар. характары, прывялі да ператварэння вольных земляробаў у рабоў. Асуджаў уладу шляхты, яе паланізацыю, абыякавасць да нар. патрэб. Стылю Д. ўласцівы вобразнасць, метафарычнасць, белетрыстычныя ўстаўкі. Склаў зборнікі літ. фальклору (1846, 1932), слоўнікі. Аўтар падручнікаў, перакладаў, кніг па сельскай гаспадарцы.

Творы:

DarbaysenujuLituwiuyr Żemaycziu. Kaunas, 1929; Lietuvosistorija. Vol. 1—2. Plymouth, 1893—97;

Budą Senowęs-Lëtuwiů Kalnienů ir Żåmajtiů. St.Petersburg, 1845; Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1976;

Vertimaiirsekimai. Vilnius, 1984.

Літаратура:

MerkysV. SimonasDaukantas. 2 leid. Vilnius, 1991.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.