Артыкулы: Даўкша Уладзіслаў Аляксандр

Даўкша Уладзіслаў Аляксандр (24.7.1677, Ваўкавыскі пав.—18.4.1747), дзеяч каталіцкай царквы. У 1695 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1706 ксёндз. Атрымаў ступень доктара тэалогіі і кананічнага права. Прафесар рыторыкі ў Менску ў 1707—08, Вільні ў 1708—09, 1710—11, Крожах у 1709—10, філасофіі ў Вільні ў 1711—14, схаластычнай тэалогіі ў Варшаве ў 1714—19, Вільне ў 1719—21, адначасова кананічнага права ў Варшаве ў 1714—15, Вільні ў 1719—20, прэпазіт дома прафесаў у Вільні ў 1722—23 і 1738—41, галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў у 1723—27 і 1735—38, рэктар Віленскай акадэміі ў 1727—31 і 1741—45, рэктар Варшаўскага калегіума ў 1731—35, рэктар калегіума св. Рафала ў Вільні ў 1745—47. Дэлегат 16-ай Генеральнай кангрэгацыі ордэна езуітаў у Рыме ў 1730—31. Прыклаў шмат намаганняў для развіцця школьнай справы езуітаў у ВКЛ пасля Паўн. вайны 1700—21, умацавання маёмаснага становішча ордэна. Упарадкаваў сялянскія павіннасці ў езуіцкіх маёнтках, змагаўся з злоўжываннямі іх адміністрацыі. Аўтар кнігі «Трактат супраць кальвіністаў і лютэран» («Traktat przeciw kalwinistom i lutrom», Вільня, каля 1719), панегірыкаў, драмы «Convivia dolus» (Вільня, 1709).

Літаратура:

Piechnik L. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.