Артыкулы: Даўспрунк
Даўспрунк, легендарны князь. Паводле бел.-літ. летапісаў прыбыў у Літву разам з Палемонам, княжыў у Дзяволтвы. Меў герб «Кітаўрас». Яго сын Кірус ажаніўся з дачкой кн. Кернуса і стаў вял. князем літоўскім і жамойцкім. Храніст 16 ст. М.Стрыйкоўскі лічыў, што Д. быў сынам Палемона (аднак, пасля адкінуў такую версію) і заснаваў замак на месцы будучага Вількаміра; яго сынам лічыў князя Жывінбуда.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


