Артыкулы: Алена (паміж 1315 і 1319—пасля 1339), княгіня звянігарадская
Алена (паміж 1315 і 1319—пасля 1339), княгіня звянігарадская, жонка князя Андрыяна Цітавіча. Дачка вял. князя літоўскага Гедзіміна. Ніканаўскі летапіс паведамляе, што звянігарадскі князь Андрыян Цітавіч, унук карачаўскага князя Мсціслава Міхайлавіча, жаніўся з А., дачкой літоўскага князя Гаманта (відаць, гэта сапсаванае імя Гедзіміна). Мяркуецца, шлюб быў заключаны пасля 1331. Аўдавела ў 1339.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


