Артыкулы: Дважачак (Dworzaczek) Уладзіслаў
Дважачак (Dworzaczek) Уладзіслаў (15.10.1906, Мінск—23.9.1988), польскі гісторык, генеалог. Д-р (1932), праф. звычайны (1968). Скончыў Пазнанскі ун-т. У 1928 атрымаў у спадчыну ад А.Рэйскага вялізныя генеалагічныя матэрыялы А.Банецкага для няскончанага «Польскага гербоўніка» і заняўся генеалагічнымі даследаваннямі шляхты Польшчы і ВКЛ. Склаў 17-ы том гербоўніка (рукапіс і ўсе матэрыялы загінулі ў Варшаве ў 1944). З 1945 выкладаў у Пазнанскім ун-це, у 1958—73 кіраўнік цэнтра гісторыі польскай культуры філалагічнага аддзялення. Даследаваў сац. адносіны ў Рэчы Паспалітай. Выдаў абагульняльную працу «Генеалогія» («Genealogia», Варшава, 1959), забяспечаную 182 генеалагічнымі табліцамі найб. значных родаў Рэчы Паспалітай.
Творы:
Dobrowolnepoddaństwochłopów. Warszawa, 1952;
Leliwici Tarnowscy: Z dziejów możnowładztwa małopolskiego, wiek XIV—XV. Warszawa, 1971;
Hetman Jan Tarnowski. Warszawa, 1985.
Літаратура:
Wysocka B. Włodzimierz Dworzaczek // Wybitni historycy wielkopolscy. Poynań, 1989.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


