Артыкулы: Дзявалтаў
Дзявалтаў (цяпер Дзелтува, Deltuva, мястэчка ў Укмергскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Вількамірскім пав., на р. Армона. Упамінаецца пры апісанні нападу крыжакоў у 1385 як цэнтр воласці (landDewilto). У 15 ст. Дз. належаў Валімунтавічам, пасля Кезгайлам, у 16 ст. — Радзівілам, у 17 ст. — Падбярэзскім, Грушэўскім. У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дз. драўляны касцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі ў кальвінскі збор (гл. Дзявалтаўскі кальвінскі збор). Пры ім існавала школа (упамінаецца ў 1629 і 1650). Як мястэчка Дз. адзначаны ў 1560 і на Радзівілаўскай карце ВКЛ 1613. У 1744 атрымаў прывілей на таргі і кірмашы. У 1752 пабудаваны драўляны Троіцкі касцёл (перабудаваны ў 1872). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


