Артыкулы: Алендскі Станіслаў

Алендскі Станіслаў (каля 1760—93), дзяржаўны дзеяч. З роду Алендскіх, сын Стафана Алендскага. З 1788 ротмістр нац. кавалерыі. З маладосці ўцягнуты ў маёнткавыя судовыя справы са сваякамі — Пакашамі. На карысць апошніх у 1782 выказаўся Віленскі земскі суд, што прымусіла А. і яго сваякоў звярнуцца за падтрымкай да караля порльскага і вял. князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які зычліва ставіўся да вернага яму роду А. У 1790 абраны паслом ад Жамойці на Чатырохгадовы сойм 1788—92. Належаў да Таварыства прыяцеляў Канстытуцыі. Выступаў за стварэнне Нац. банка ў інтарэсах сярэдняй шляхты, за павышэнне абароназдольнасці краіны. У 1791 атрымаў ордэн св. Станіслава. У час абарончай вайны з Расіяй 1792 служыў ротмістрам у Пінскай брыгадзе нац. кавалерыі. Меў маёнткі Прамежы ў Ваўкавыскім пав. і Лаўкі ў Лукаўскім пав.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.