Артыкулы: Доманты

Доманты, Доманты-Машэнскія, княжацкі род уласнага герба (наканечнік стралы на 2 маладзіках). Паходжанне невядома. Згодна з родавай легендай, Д. разам з Гедройцамі паходзілі ад літоўскага князя Даўмонта і з Літвы перасяліліся на Кіеўшчыну. Існуе меркаванне, што Д. паходзілі ад князёў Глінскіх. Ад маёнтка Мошны ў Чаркаскім пав. ўтворана 2-я частка прозвішча. Першы вядомы прадстаўнік роду — князь Васіль, які жыў на мяжы 15—16 ст. і валодаў Мошнамі. Ад 1-й жонкі меў сына Васіля, ад 2-й, Алены Глінскай, — 2 дачок, якія выйшлі замуж за Яна Келбоўскага і Міхаіла Грыбуновіча-Байбузу. Васіль Васілевіч (?—пасля 1555) меў сына Рыгора і дачку Аўдоццю. Рыгор Васілевіч (?—пасля 1591) валодаў маёнткамі Мошны, Павуковічы, Домантаў Палескі (апошні прадаў у 1591), дварамі ў Кіеве і Чаркасах. Мошны ён прадаў князям Вішнявецкім. Астатнія яго маёнткі перайшлі да ўдавы Апалоніі з Тышаў-Быкоўскіх, якая ў 1640 прадала іх князю Я.Вішнявецкаму. Пасля гэтага звесткі пра род Д. адсутнічаюць. Па-за радаводам вядомы князь Гарайн Д., служэбнік падляшскага ваяводы В.Тышкевіча, які ў 1567 завяшчаў князю баярскі дварэц (двор) Медухава каля Лагойска.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.