Артыкулы: Алехна Судзімонтавіч

АлехнаСудзімонтавіч (Аляксей; ?—1491), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Судзімонта, старасты крэўскага ў 1433—34, прыхільніка вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча. Продкі А.С. не былі адаптаваны да польскіх родаў у час заключэння уній з Польшчай у 1-й пал. 15 ст., ён карыстаўся гербам «Пагоня». Кар’еры быў абавязаны ласкам вял. кн. Казіміра. Падчашы ВКЛ у 1448—77, падкаморы (ложнічы) у 1449—53, намеснік гарадзенскі ў 1458—59 і полацкі ў 1463—77, ваявода віленскі з 1477 і адначасова канцлер ВКЛ з 1478. Кіраваў ВКЛ у час адсутнасці ў дзяржаве вял. князя. Меў маёнткі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач. З жонкай Ядвігай, дачкой І.Манівідавіча, меў дачок Ядвігу (жонка С.Б.Мантоўта, пасля С.Кезгайлы), Соф’ю (жонка кн. А.Ю.Гальшанскага), Аляксандру (з 1484 жонка кракаўскага мечніка М.Тэнчынскага, першы мяшаны шлюб польскай і літоўскай магнатэрыі), Дароту, Святохну і Ганну.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.