Артыкулы: Алізар Шылавіч

Алізар Шылавіч (Алізар Кірдзеевіч; ?—1486), дзяржаўны дзеяч. Сын валынскага баярына Гаўрылы Кірдзеевіча Шылы, члена рады вял. князя Свідрыгайлы (1436—38). Быў адным з багацейшых землеўладальнікаў у Луцкім пав. У 1450 атрымаў ад вял. князя літоўскага і караля польскага Казіміра прывілей на родавыя і падараваныя Свідрыгайлам маёнткі, якія з гэтага часу разглядаліся як яго вотчына. Гэта стала магчымым дзякуючы палітыцы Рады ВКЛ па ўмацаванні сваіх пазіцый на Валыні ў час спрэчак з Польшчай за валоданне валынскімі і падольскімі землямі. Магчыма, у 1453 А.Ш. разам з луцкім старастам Нямірам Разанавічам узначаліў антылітоўскую змову на Валыні, але хутка перайшоў на бок ВКЛ, што прынесла яму вышэйшыя валынскія ўрады. З 1461 стараста ўладзімірскі, адначасова з 1463 маршалак Валынскай зямлі і з 1480 стараста луцкі. Памёр бяздзетным.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.