Артыкулы: Дэцый (Decjusz) Ёст Людвік

Дэцый (Decjusz) Ёст Людвік [сапр. Дзіц (Dietz) Ёдак; каля 1485, г. Вісембург, Эльзас—26.12.1545], польскі гісторык, эканаміст, дыпламат. З мяшчан. У 15 гадоў перасяліўся ў Маравію, займаўся гандлем, праблемамі горнай і манетнай справы. Прыкладна з 1507 у Кракаве, сакратар банкіра Я.Бонера, з 1520 сакратар караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта І Старога. З даручэннямі Бонера і Жыгімонта шмат разоў выязджаў у розныя краіны (гал. чынам у Італію). З 1525 удзельнічаў у правядзенні грашовай рэформы, загадваў манетнымі дварамі ў Кракаве і Торуні. З 1535 займаўся прадпрымальніцтвам у Сілезіі і Кракаўскай зямлі. У паліт. жыцці прыхільнік Габсбургаў, падтрымліваў цесныя сувязі з прускім герцагам Альбрэхтам; перапісваўся са шматлікімі гуманістамі і грамадскімі дзеячамі, у т.л. з Эразмам Ратэрдамскім, М.Лютэрам. Набыў вядомасць як мецэнат і кнігавыдавец. У 1521 у Кракаве разам з 2-м выданнем «Хронікі палякаў» Марціна з Мехава надрукаваны на лац. мове гіст. творы Д. «Пра старажытных палякаў» («DevetustatibusPolonorum», кампіляцыя прац розных аўтараў), «Пра фамілію Ягелонаў» («DeJagellonumfamilia», апрацаваныя вытрымкі з працы Мацея з Мехава), «Пра часы караля Жыгімонта» («DeSigismundiregistemporibus»). Апошняя кніга — арыгінальны твор пра першыя гады панавання Жыгімонта І (1506—17), у якой каштоўныя звесткі пра войны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ, мяцеж Глінскіх 1508. У 1527 выдаў апісанне перамогі над татарамі ў бітве на Альшаніцы 1527.

Творы:

Польскі пер. — Księga o czasach króla Zygmunta. Warszawa, 1960.

Літаратура:

Hirschberg A. O życiu i pismach J.L.Decjusza. Lwów, 1874.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.