Артыкулы: Ежы з Вільні

Ежы з Вільні (Георгій з Вільні; каля 1405 або каля 1412—25.2.1464), дзеяч каталіцкай царквы. Мяркуецца, што быў ліцвінам шляхецкага паходжання. Ранняя яго біяграфія няпэўная. Атаясамліваецца з Георгіем, сынам Давыда, з Ліды, які ў 1427 запісаўся ў Кракаўскі ун-т (або з Георгіем, сынам Готарда, з Вільні, які запісаўся ва ун-т у 1420) і з канонікам віленскім Ежы з Дворышча (каля Ліды) у 1442—43. Архідыякан віленскі ў 1447—50. Біскуп жамойцкі з 1453. У 1463 пабудаваў у Ворнях (Медніках) драўляны кафедральны касцёл.

Літаратура:

Błaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.