Артыкулы: Езяросы
Езяросы (літ. Зарасай, Zarasai, цяпер горад, цэнтр Зарасайскага р-на, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Браслаўскім пав., паміж азёрамі Оса і Асіда. Належалі Віленскаму біскупству. Упершыню ўпамінаюцца ў 1522, калі пры Езяроскім касцёле заснавана алтарыя. У 1530 віленскі біскуп Ян з князёў літоўскіх дадаткова дараваў плябаніі ў Е. зямлю і сялян. У 1610 каштам Жыгімонта ІІІ. у Е. пабудаваны новы драўляны касцёл. Е. пазначаны на Радзівілаўскай карце 1613 як мястэчка. У 1631 было 22 дымы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разбураны. У 1674 касцёл адноўлены. У 1669 у Е. было 34 дымы, карчма, 5 вуліц. Е. разбураны ў час Паўночнай вайны 1700—21. З пач. 18 ст. у ваколіцах Е. сяліліся стараверы з Расіі. У 2-й пал. 18 ст. заснавана школа. У 1721 і 1739 у Е. было 17 дымоў, у 1772 — 21 дым, у 1790 — 47 дымоў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.
Літаратура:
Miškinis A. Lietuvos urbanistikos paveldas ir jo vertybės. Т. 2, kn. 2. Vilnius, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне