Артыкулы: Ельскі Кароль
Ельскі Кароль (?, Вільня?—да 1814), разьбяр, скульптар. З роду Ельскіх. У 1789 набыў камяніцу ў Вільні. Працаваў пераважна ў Вільні, дзе ўпрыгожваў касцёлы і палацы, у 1778—82 супрацоўнічаў з архітэктарам Карла Спампані. Упрыгожваў палацы Мараўскіх у Беліцы, Завішаў у Кухцічах, Дамініка Пшаздзецкага ў Заслаўі (кантрак заключаны ў 1781), Адама Хмары ў Сёмкаве Саламярэцкім (1778—80). Аздабляў Кухціцкі касцёл, Заслаўскі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (1779), Віленскі кафедральны касцёл (да 1793). Аўтар помнікаў Спампані ў Цаперскім базыльянскім манастыры каля Клецка (1783) і М.Завішы ў касцёле ў Кухцічах. Мяркуецца, што прыкладна ў 1779—81 працаваў у Беніцы: упрыгожваў інтэр’еры палаца Тадэвуша Коцела, выканаў яго надмагілле ў касцёле бернардзінцаў.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


