Артыкулы: Ельскі Фларыян
Ельскі Фларыян (13.7.1745, ВКЛ—?), палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. З роду Ельскіх, сын Ежы Ельскага, падчашага гарадзенскага.У 1759 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1763—66 вывучаў філасофію ў Новагародку. Выйшаў з ордэна ў 1766. Вывучаў тэалогію ў духоўнай семінарі ў Янаве-Падляскім, стаў ксяндзом. Займаўся прыватным навучаннем. У 1788—93 выкладаў у школах Адукацыйнай камісіі ў Варшаве. У час Чатырохгадовага сойма 1788—92 належаў да групоўкі рэфарматараў, т.зв. Калантаеўскай кузні. Далучыўся да паўстання 1794 належаў да радыкальнай групоўкі якабінцаў. Удзельнічаў у народных дэманстрацыях, рабіў палымяныя казанні ў касцёлах. Пасля паўстання канонік інфлянцкі, падканцлер віленскага капітула.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


