Артыкулы: Еранім Пражскі (Jeroným Pražský; каля 1371—30.5.1416), чэшскі рэфарматар

Еранім Пражскі (JeronýmPražský; каля 1371—30.5.1416), чэшскі рэфарматар, паплечнік Яна Гуса, вучоны, прамоўца. Скончыў Пражскі ун-т (1398). У 1399—1401 у Англіі. У 1404 у Парыжы атрымаў ступень магістра, выкладаў ва ун-тах Кёльна, Парыжа, Гайдэльберга. Прыхільнік ідэй англ. рэфарматара Дж.Уікліфа. Шмат падарожнічаў, выступаў з пропаведзямі, у якіх выкрываў злоўжыванні каталіцкага духавенства, ням. засілля ў Чэхіі. Шукаючы прыхільнікаў у суседніх славянскіх землях, у 1412—13 наведаў Вільню, Пскоў, Кракаў; доўга гасціў у Полацку, адкуль сумесна з вял. князем Вітаўтам накіраваўся ў Віцебск, дзе прапаведаваў слова Божае і знаёміў з гусіцкім рухам двор Вітаўта і жыхарства горада. Паводле пісьма кракаўскага біскупа, Е.П. быў у ВКЛ нядоўга, але выклікаў такое хваляванне сярод духавенства і народа, якога не ведалі ў гэтых краях. Спадзеючыся выратаваць Гуса, Е.П. паехаў у Констанц на царк. сабор. Асуджаны саборам як ератык і спалены.

Літаратура:

Сапунов А. Витебская старина. Т. 1. Витебск, 1883;

Мацек И. Табор в гуситском революционном движении. Т. 1. М., 1956;

ŠmahelF. JeronimPražský. Praga, 1966;

Я.Г. Узаемаадносіны Беларуска-Літоўскага княжства з Чэхіяй 500 гадоў таму назад // Спадчына. 1997. № 2.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.