Артыкулы: Еранім Пражскі (каля 1368, Прага—17.7.1440), дзеяч каталіцкай царквы

Еранім Пражскі (Сільван; HieronimzPragi, Sylwan) Ян (каля 1368, Прага—17.7.1440), дзеяч каталіцкай царквы. Вучыўся ў Пражскім ун-це, дзе атрымаў ступені бакалаўра (1389) і магістра (1392). Сябраваў з Я.Гусам і яго прыхільнікамі: сваім цёзкам Еранімам Пражскім, Якубам са Стшыбра. Уступіў у манаскі ордэн нарбертанаў. У 1394 прыбыў як спавядальнік і прапаведнік на польскі двор Ягайлы, вучыўся тэалогіі ў Кракаўскай акадэміі. Пасля як місіянер дзейнічаў у ВКЛ, але з-за канфлікту з Вітаўтам і біскупамі мусіў з’ехаць. Прычынай канфлікту было супраціўленне мясц. дзеячаў рашучаму знішчэнню лясоў — месцаў язычніцкага культу, што выклікала абурэнне жыхароў і стварала небяспеку паўстання. Пасля вяртання ў Польшчу па просьбе Е.П. ў 1410 Ягайла заснаваў для яго кляштар нарбертанаў у Новым Сончы. У 1413 выехаў у Італію, уступіў у ордэн камедулаў. У 1428—30 як пілігрым наведаў Святую Зямлю. У 1432 запрошаны на Базельскі сабор, адкуль у 1433 пасланы ў Польшчу, каб перашкодзіць узмацненню яе сувязей з гусіцкай Чэхіяй. Быў пасрэднікам у перагаворах палякаў з крыжакамі, схіліў польскае духавенства паслаць пасольства ў Базель. У 1432 або 1433 сустракаўся з гуманістам Э.С.Пікаламіні (будучы рымскі папа Пій ІІ), які паведамленні Е.П. пра рэліг. сітуацыю ў Літве змясціў у кнізе «Пра Еўропу» («DeEuropa»).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.