Артыкулы: Еўе

Еўе (літ. Вевіс, Vievis, цяпер горад у Тракайскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Тракайскім пав., на беразе воз. Вевіс. Упершыню ўпамінаецца ў 1539. У пач. 17 ст. у кн. Лукаша Свірскага маёнтак Е. набыў правасл. магнат, падкаморы троцкі кн. Багдан Мацвеевіч Агінскі, на што ў 1607 атрымаў каралеўскі прывілей. Тут ён пабудаваў правасл. Успенскую і Вазнясенскую цэрквы з манастыром. У 1610 правасл. Віленскае Святадухаўскае барцтва, пазбаўленае магчымасці выдаваць кнігі ў Вільні, заснавала тут Еўінскую друкарню (Б.Агінскі быў старастам брацтва), якая да 1660 выдала 25 кніг на старабел. і польскай мовах. У 1619 Агінскі з жонкай Рэгінай Валовіч выдаў фундуш Еўінскай царкве, манастыру, школе і друкарні. У 1633 фундуш быў пацверджаны Рэгінай Валовіч, на той час ужо ўдавой, з дазволам пабудаваць млын з паперняй і адчыніць школу. Пасля яе смерці (да 1646) Е. перайшло да яе сына Аляксандра Агінскага, ваяводы менскага, пасля кашталяна троцкага. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 мястэчка разбурана. Працягвала належаць Агінскім. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.