Артыкулы: Ефрасіння

Ефрасіння (каля 1352—5.12.1405 або 5.12.1406), вялікая княгіня разанская, жонка вялікага князя Алега Іванавіча. Дачка вял. князя літоўскага Альгерда і яго 2-й жонкі Юльяны Аляксандраўны (іх 2-е дзіцё). У 1362 прывезена сваёй бабкай цвярской княгіняй Настасьяй (жонка кн. Аляксандра Міхайлавіча) у Цвер, дзе яе ахрысціў мітрапаліт Аляксей. Магчыма, гэта было зроблена з разлікам на будучы шлюб з Алегам Іванавічам. Па падліках Т.Васілеўскага, Е. выдадзена замуж не пазней за 1366. Паводле меркавання Я.Тэнгоўскага, шлюб быў арганізаваны Настассяй, каб падрыхтаваць палітычныя ўмовы для пераходу Цвярскога княства ў рукі аднаго са сваіх сыноў. Е. была 2-й жонкай Алега Іванавіча. Перажыла мужа, які памёр у 1402. Перад смерцю прыняла манаства з імем Еўпраксія. Іх дачка ў 1386 ужо была жонка вял. князя смаленскага Юрыя Святаславіча.

Літаратура:

Tęngowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.