Артыкулы: Ёнíнас Ігнас (Jonynas Ignas)

Ёнíнас Ігнас (JonynasIgnas) (24.1.1884, в. Ацяснінкай Алітускага р-на, Літва—14.7.1954), літоўскі гісторык, дыпламат. Прафесар (1932).

У 1904—1911 вучыўся ў Маскоўскім, Грэнобльскім, Берлінскім ун-тах. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 у Літве. У сакавіку—красавіку 1919 загадчык аддзела Народнага камісарыята асветы Савецкай Літвы. У 1919—1920 сакратар Часовага Віленскага літоўскага камітэта. У кастрычніку 1920—лютым 1922 прадстаўнік Літвы ў ваеннай камісіі кантролю Лігі Нацый па справах Віленскага края. У 1922—1929 працаваў у Міністэрстве замежных спраў (дырэктар розных дэпартаментаў). У 1924—1939 і 1944—1946 выкладаў у Каўнаскім, у 1940—1941 і з 1946 у Вільнюскім універсітэце. Адзін з заснавальнікаў Літоўскага таварыства па азнаямленні з культурай народаў СССР (з 1929), член яго праўлення, у 1938—1939 старшыня.

Даследаваў палітычную гісторыю ВКЛ 13—16 ст., гістарыяграфію гісторыі Літвы. Аўтар кніг «Сям’я Вітаўта» («Vytauto šeimyna», Каўнас, 1932; 2 выд. Вільнюс, 1991), «На ніве гістарычнай навукі» («Istorijosbaruose», Вільнюс, 1984), «Вялікія князі літоўскія» («Lietuvosdidiejikunigaikščiai», Вільнюс, 1996). Пераклаў з лацінскай мовы на літоўскую твор Міхалона Літвіна «Пра норавы татараў, лiтвiнаў i маскавiтаў».

Асабісты архіў Ёнінаса захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы (фонд 105, 677 спраў, 1799— 1954 гг.).

Творы:

Jonynas I. Vytauto šeimyna. Kaunas: Varpas, 1932. 64 p.;

Mykolas Lietuvis. Apie totorių, lietuvių ir maskvėnų papročius. Dešimt įvairaus istorinio turinio fragmentų / Vertė I.Jonynas. Vilnius: Vaga, 1966. 135 p.;

Jonynas I. Istorijos baruose. Vilnius: Mokslas, 1984. 317, [4] p.;

Jonynas I. Vytauto šeimyna. Vilnius: Techlab, 1991. 62 p.;

Jonynas I. Lietuvos didieji kunigaikščiai. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1996. 405 p.

Літаратура:

Jonynas Ignas — istorikas, diplomatas // Kalvarijos krašto šviesuoliai. D. 1 (XIX a.—XX a. 3-ias dešimtmetis). Marijampolė, 2006. P. 50—51;

Venclova T. Jonynas Ignas (1884—1954), lietuvių istorikas, diplomatas // Vilniaus vardai. [Vilnius]: R. Paknio leidykla, 2006. P. 235;

Žukas V. Ignas Jonynas // Prisiminimų puslapiai: pažinti kultūros žmonės. T. 2. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2010. P. 30—35.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.