Артыкулы: алтарыя
алтарыя, фундуш, запіс на ўтрыманне богаслужэння ў пэўнага алтара ці ў капліцы касцёла (часцей кафедральнага, калегіяцкага або парафіяльнага, зрэдку кляштарнага). Вядома з канца 13 ст. А. засноўвала небагатая шляхта, якая не мела сродкаў на заснаванне асобнага касцёла, а таксама мяшчане і мяшчанскія суполкі (брацтвы, рамесныя цэхі). Фундарат звычайна сам вызначаў кола асоб, якія мелі права на А., колькасць мес, якія павінны былі адпраўляцца, кола асоб, за душу якіх павінны былі служыцца месы (сам фундатар, яго нашчадкі, члены цэха і іх родныя і г.д.), часам дадаваўся абавязак годнага пахавання фундатара. Забеспячэнне А. было нязначным, звычайна — участак зямлі. У Рэчы Паспалітай А. найбольш былі распаўсюджаны ў 16—1-й пал. 17 ст. У адным касцёле часцей было 1—2 А. Каплана пры А. называлі алтарыстам (гэта ж і памочнік плябана). З канца 17 ст. А. з’яўляліся і ва уніяцкіх цэрквах ВКЛ.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


