Артыкулы: Жылінскія
Жылінскія, княжацкі род у ВКЛ. Паводле рас. радаводных кніг, родапачынальнік — Іван Андрэевіч Жылка, сын вяземскага князя Андрэя Уладзіміравіча, які загінуў у бітве з манголамі на р. Калка ў 1223. Жылка валодаў невял. удзелам з цэнтрам у с. Жыліна каля Рослава. Гэтыя землі ў канцы 15 ст. адышлі да Вял. княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Ж. (?—пасля 1500) застаўся ў ВКЛ, ад вял. князя Аляксандра атымаў двор Тулава каля Віцебска. Яго старэйшы сын Васіль Сямёнавіч (?—1529) быў намеснікам медніцкім у 1507—14 і крычаўскім з 1516, у 1528 ставіў у войска 2 коннікаў, а малодшы, Іван Сямёнавіч (?—пасля 1552) атрымаў пацвярджэнні на Тулава ад Жыгімонта Старога (1516) і Жыгімонта Аўгуста (1552). Сын Васіля Іван Васілевіч (?—каля 1557) валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава. З яго сыноў Ян (?—каля 1600) у 1595 атрымаў сёлы Ланкелішкі, Мальнічы і Харомы каля Пуні; Андрэй (?—1602) быў войскім віцебскім у 1596, пасля маршалкам упіцкім, з 1597 маршалкам вількамірскім; валодаў маёнткам Конскі ў Віцебскім пав. (апошні мужчына ў родзе).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


