Артыкулы: Жытковіч (Żytkowicz) Леанід
Жытковіч (Żytkowicz) Леанід (17.7.1909, г. Смаргонь—4.12.1991), гісторык. Д-р габілітаваны (1947), праф. звычайны (1971). Скончыў Віленскі ун-т (1929), дзе пасля выкладаў (асістэнт). З 1940 працаваў у б-цы польскага аддзела Ін-та літуаністыкі, у 1941 і 1944—45 навуковы супрацоўнік Цэнтральнага архіва Літ.ССР. З 1945 у Польшчы, да 1962 выкладаў у Тарунскім ун-це, у 1953—80 працаваў у Ін-це гісторыі Польскай АН. Даследаваў гісторыю ВКЛ 18 ст., паўстанне 1794, праблемы сац.-эканамічных адносін у Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Творы:
Zburzenie murów obronnych Wilna (1799—1805). Wilno, 1933;
Stosunki skarbowe W. Ks. Litewskiego w dobie insurekcji kościuszkowskiej // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;
Litwa i Korona w r. 1794 // Там жа. 1937. R. 12;
Kilka uwag o handlu zewnętrznym Wielkiego Księstwa Litewskiego w ostatnich latach Rzeczypospolitej // Zapiski historyczne. 1976. Z. 2.
Літаратура:
Alexandrowicz S. Profesor Leonid Żytkowicz (17 lipca 1910—4 grudnia 1991) // Lituano-Slawica Posnaniensia. Poznań, 1994. T. 6.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


