Артыкулы: «Збор дзяржаўных і прыватных актаў»

«Збор дзяржаўных і прыватных актаў»[«Собрание государственных и частных актов, касающихся истории Литвы и соединенных с ней владений (от 1387 до 1710 г.)»], зборнiк дакументаў па гiсторыi ВКЛ. Выдадзены Вiленскайархеалагiчнайкамiсiяй пад рэд. М.Круповiча (ч. 1, 1858). Змяшчае 54 дакументы, у т.л. прывiлеi Ягайлы i Вiтаўта каталiцкай царкве (1387—88), лiсты рымскiх папаў Марцiна V i Яўгена IV да Ягайлы, Вiтаўта i каралевы Соф’i (1424—34), прывiлеi вял. князёў Казiмiра і Аляксандра феадалам на землi, прывiлеi Жыгiмонта I Старога Ф.Скарыне (1532), Жыгiмонта II Аўгуста А.Ратундусу, лiст Ж.Кальвiна да вiленскiх пратэстантаў, тастаменты дзярж. дзеячаў ВКЛ К.Зяновiча i В.Гасеўскага, iнвентары Ляхавiцкага замка (1658), Смаленска i Смаленскага замка (1654), рэестр войска ВКЛ, якое абараняла Смаленск у 1654 ад рас. армii, судовыя справы аб вядзьмарстве, дакументы пасольства Аўгуста II да Пятра I (1703—11) i iнш. Большасць дакументаў надрукавана з арыгiналаў на лац., бел. i польскай мовах, забяспечана заўвагамi. Выданне зроблена на высокiм археаграфiчным узроўнi i не страцiла свайго навуковага значэння. Змест збору не адпавядаў русiфiкатарскай i правасл. палiтыцы рас. улад, таму выданне не працягвалася. Яно стала адной з падстаў для закрыцця Вiленскай археал. камiсii i Вiленскагамузеястаражытнасцей.

Лiтаратура:

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 56—59.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.