Артыкулы: «Збор літоўскіх законаў з 1389 да 1529»

«Збор літоўскіх законаў з 1389 да 1529» («Zbiór praw litewskich od roku 1389 do roku 1529»), зборнiк юрыдычных актаў, якiя асвятляюць заканадаўства, дзяржаўны i грамадскi лад ВКЛ канца 14—сярэдзiны 16 ст. Рыхтаваўся да друку ў 1830-я г. гiсторыкамi I.М.Данiловiчам, I.Лялевелем i Т.Дзялынскiм, але з-за паўстання 1830—31 выдадзены толькi ў 1841 у Познанi Дзялынскiм. Змяшчае агульназемскiя i абласныя прывiлеi вял. князёў, у т.л. прывiлеi Ягайлы 1387, Казiмiра 1447 (1457), Аляксандра 1492, Жыгiмонта I Старога 1506, 1507, 1522, Вiцебскай зямлi 1509, Гарадзельскi прывiлей 1413, Судзебнiк 1468 (з памылковым датаваннем 1492) i iнш. Тэксты дакументаў надрукаваны з арыгiналаў, асобных спiсаў, ранейшых публiкацый i кнiг-копiй Метрыкi ВКЛ на мове арыгiнала — лац. i бел. (лацiнскiм шрыфтам), некаторыя перакладзены на польск. мову. У кнiзе ўпершыню надрукаваны Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, на бел. мове (лацiнскiм шрыфтам) на падставе Дзялынскага i Свiдзiнскага спiсаў з розначытаннямi па Фiрлейскiм i Слуцкiм спiсах i на лацiнскай мове паводле Пулаўскага спiса. Публiкацыя забяспечана каментарыямi Данiловiча. У кнiзе змешчаны таксама дакументы соймаў ВКЛ 1544—63; просьбы шляхты i адказы на iх вял. князёў на бел. (лацiнскiм шрыфтам) i польскай мовах. Змешчаны 12 таблiц пячатак вял. князёў ВКЛ (Вiтаўта, Свiдрыгайлы, Ягайлы, Казiмiра, Аляксандра, Жыгiмонта I Старога, Жыгiмонта II Аўгуста) i iнш. асоб, а таксама адбiткi першых старонак Статута ВКЛ 1529 з Дзялынскага спiса i «Адказа» Жыгiмонта I шляхце 1544.

Лiтаратура:

Лазутка С., Гудавичюс Э. Первый Литовский Статут. [Т.] 1, ч. 1. Вильнюс, 1983;

Старостина И.П. Судебник Казимира 1468 г. // Древнейшие государства на территории СССР: Материалы и исслед., 1988—1989 гг. М., 1991.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.