Артыкулы: Зжэльскі Ян

Зжэльскі Ян (28.8.1679, Добжынская зямля—3.12.1746), дзеяч каталіцкай царквы. У 1701 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прэфект школы ў бібліятэкі ў Жодзішках (1711—13) i Пінску (1714—15), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Вільні пры касцёле св. Казіміра (1715—18), прэфект школы ў Полацку (1718—19), прафесар філасофіі ў Варшаве (1720—22), прэфект школы ў Варшаве (1722—23) i Пултуску (1723—24), прафесар філасофіі ў Гародні (1724—27), прэфект школы ў Нясвіжы (1727—28), віцэ-рэктар калегіума ў Коўне (1728—31), рэктар калегіума ў Плоцку (1733—36), віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1736—39), прэфект школы ў Гародне (1739—40), рэктар калегіума ў Менску (1740—41) i дома 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1741—45), прэфект школы ў Нясвіжы (1745—46). Аўтар зборніка нядзельных, святочных і акалічнасных казанняў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.