Артыкулы: Зігфрід фон Фохтванген (Siegfried von Feuchtwangen)

Зігфрід фон Фохтванген (Siegfried von Feuchtwangen; ?—5.3.1311), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1303—11. Паходзіў з рыцарскага роду з Франконіі. У гіст. крыніцах упамінаецца з 1298 як краёвы нямецкі магістр, быў таксама комтурам венскім. На генеральным капітуле ў Эльблёнгу ў 1303, які зацвердзіў адстаўку вял. магістра ордэна Готфрыда фон Гогенлоэ, З.ф.Ф. быў абраны вял. магістрам. У час яго праўлення занята Гданьскае Памор’е, было канчаткова прынята рашэнне аб пераносе сядзібы Тэўтонскага ордэна з Венецыі з Мальбарк. Урачысты ўезд у Мальбарк адбыўся ў вер. 1309. Асаблівай актыўнасці ў ваеннай дзейнасці не праяўляў, аддаючы камандаванне ордэнам прускаму магістру Генрыху фон Плоцке.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.