Артыкулы: Зінкявічус (Zinkevičius) Зігмас

Зінкявічус (Zinkevičius) Зігмас (н. 4.1.1927, в. Юодаўсяй Укмегскага р-на, Літва), літоўскі мовавед. Акад. Літ. АН (1990), д-р філалагічных навук (1967), праф. (1969). Чл. Каралеўскай шведскай акадэміі пісьменнасці, гісторыі і старажытнасцей (1982), Нарвежскай акадэміі навук і пісьменнасці (1991), Латвійскай АН (1995), Літоўскай каталіцкай АН (1991). Заслужаны дзеяч навукі Літвы (1977). Скончыў Вільнюскі ун-т (1950). У 1951—56 працаваў у Вільнюскім педагагічным ін-це, у 1956—95 — у Вільнюскім ун-це (у 1956—68 нам. дэкана гіст.-філалагічнага факультэта, у 1973—89 заг. кафедры літоўскай мовы, з 1988 — кафедры балцкай філалогіі). У 1995—96 дырэктар Ін-та літ. мовы, у 1996—98 міністр адукацыі і навукі, у 1998—99 дзярж. радца па адукацыі і навуцы. У 2000—04 дэпутат Сейма. Працы па гісторыі літоўскай мовы, яе дыялекталогіі, акцэнтуацыі, анамастыцы, хрысціянізацыі Літвы, яе этнічнай гісторыі. Разам з А.Гірдзянісам склаў новую класіфікацыю дыялектаў літоўскай мовы. Аўтар кніг «Нарысы па гісторыі займенных прыметнікаў літоўскай мовы» (1957), «Літоўская дыялекталогія» (1966), «Дыялекты літоўскай мовы» (1968), «Асновы мовазнаўства» (1969; 2 выд. 1980), «З літоўскай гістарычнай акцэнталогіі» (1975), «Літоўская антрапаніміка: Асабовыя імёны літоўцаў Вільнюса ў пачатку 17 ст.» (1977), «Дыялекталогія літоўскай мовы» (1978), «Казімерас Буга: жыццё і працы» («Kazimieras Būga: gyvenimas ir darbai», Вільнюс, 1979), «Гістарычная граматыка літоўскай мовы» (ч. 1—2, 1980—81), «Мовавед К.Буга» (1981), «Гісторыя літоўскай мовы» («Lietuvių kalbos istorija», т. 1—6, Вільнюс, 1984—95), «Восточная Литва в прошлом и настоящем» (Вильнюс, 1996), «Гісторыя літоўскай мовы» («The History of the Lithuanian Language», Вільнюс, 1998), «Выбраныя артыкулы» («Rinktiniai straipsniai», т. 1—4, Вільнюс, 2002—04), «Скажэнні гісторыі» («Istorijos iškraipymai», Вільнюс, 2004), «Вытокі хрысціянства ў Літве: Даныя ўсходніх хрысціянскіх імёнаў» («Krikščionybės ištakos Lietuvoje: Rytų krikščionybė vardyno duomenimis», Вільнюс, 2005), «Паходжанне літоўскага народа» («Lietuvių tautos kilmė», Вільнюс, 2005), «Паходжанне народаў» («Tautos kilmė», Вільнюс, 2006), «Пасля васьмі гадаў» («Po aštuonerių metų», Вільнюс, 2006), «Паходжанне пісьменнасці» («Rašto kilmė», Вільнюс, 2007), «Старажытныя назвы Літоўскай дзяржавы» («Senosios Lietuvos valstybės vardynas», Вільнюс, 2007), «Уклад Малой Літвы ў літоўскую культуру» («Mažosios Lietuvos indėlis į lietuvių kultūrą», Вільнюс, 2008) і інш. Падрыхтаваў выданне «Выбраныя працы» Казімераса Бугі (т. 1—3, Вільнюс, 1958—62). Дзярж. прэмія ЛітССР (1968), Прэмія Гердэра (1994), Прэмія Казімераса Бугі Літ. АН (1995), Нац. прэмія прагрэса (2007).

Літаратура:

О развитии балтийского вокализма // Балто-славянский сборник. M., 1972;

К вопросу о литовско-польских языковых контактах по данным антропонимики г. Вильнюса начала XVII в. // Балто-славянские исследования. M., 1974;

W sprawie kontaktów językowych litewsko-polskich w Wilnie w XVII wieku // Acta Baltico-Slavica. Wrocław etс., 1976. T. 9;

К истории литовских личных имен восточнославянского происхождения // Балто-славянские языковые контакты. М., 1980;

К истории литовской христианской терминологии восточнославянского происхождения // Балто-славянские исследования, 1980. M., 1981;

Польско-ятвяжский словарик? // Балто-славянские исследования, 1983. М., 1984;

О личных именах литовского происхождения в «Słowniku staropolskich nazw osobowych» // Balto-słowiańskie związki językowe. Wrocław; Warszawa; Kraków, 1990;

Язык этнического Полесья в качестве канцелярского в ВКЛ // Збудінне. 1991. № 4; 1992. № 10; 1994. № 1/2;

Юго-восточная Литва с древнейших времен до наших дней // Вильнюс. 1994. № 7/8;

Инвентари имений XVII века — источник антропонимии и демографии Восточной Литвы // ΠΟΛΥΤΡΟΠΟΝ: к 70-летию Владимира Николаевича Топорова. М., 1998;

Гервятская гаворка ў святле сучаснай мовазнаўчай навукі // Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей. Брэст, 1997. Т. 2;

Мартинас Мажвидас и начало литовской письмености // Балто-славянские исследования, 1997. М., 1998;

Существовала ли письменность на литовском языке до Мажвидаса? // Linguistica et Philologica: сборник статей к 75-летию профессора Юрия Владимировича Откупщика. СПб., 1999;

Die untergehenden litauischen Mundarten in Weißrußland und Polen // Aspekte Baltischer Forschung. Essen, 2000;

Когда и как появились первые христианские молитвы на литовском языке? // Язык и культура: факты и ценности: к 70-летию Ю.С.Степанова. М., 2001.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.