Артыкулы: Заяц Юрый Афанасьевіч

Заяц Юрый Афанасьевіч (12.1.1951, г. Ліда Гродзенскай вобл.—3.4.2011), беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989), дацэнт (2009).

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1977). У 1977—1978 працаваў у Дзяржаўным музеі БССР, у 1978—1979 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, у 1979—2001 і 2005—2011 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (у 1979—1980 старшы лабарант, у 1980—1989 малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989—1992 навуковы супрацоўнік, з 1992 старшы навуковыы супрацоўнік), адначасова ў 1979—1983 вучыўся ў аспірантуры інстытута, у 2001—2005 выкладаў у Беларускім дзяржаўным палітэхнічным універсітэце. У 1989 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Заславль (Изяславль) Х—XVIII вв. Хронология и социально-историческая топография» (навуковы кіраўнік — Г.В.Штыхаў).

Даследаваў сярэдневяковы беларускі горад і вёску, абарончыя збудаванні, дзяржаўныя ўтварэнні і іх палітычна-адміністратыўныя часткі, гістарыяграфію археалогіі сярэдневяковага перыяду, крыніцазнаўства, палітычную і эканамічную гісторыю эпохі сярэдневякоўя, геральдыку. Адзін з аўтараў кнігі «Археалогія Беларусі» (т. 4, Мінск, 2001).

Ганаровы грамадзянін г. Заслаўе (1996).

Творы:

Заяц Ю.А. Заславль Х—XVIII вв. (Историко-археологический очерк). Минск: Наука и техника, 1987. 63 с.;

Заяц Ю.А. Заслаўская кафля. Мінск: Навука і тэхніка, 1990. 62 с.;

Заяц Ю.А. Заславль в эпоху феодализма. Минск: Наука и техника, 1995. 207 с. (рэцэнзія: Спірыдонаў М. Заслаўе сярэднявечнае // Беларускі гістарычны агляд. 1995. Т. 2. Сш. 2. С. 291—300; новая рэдакцыя: Спиридонов М.Ф. Заславль феодальный // Спиридонов М.Ф. Заславль в XVI в. Минск, 1998. С. 34—51);

Заяц Ю.А. Оборонительные сооружения Минска XI—XIII вв. Минск: Издатель В.Н.Милютин, 1996. 79 с.;

Заяц Ю.А. История белорусских земель в отображении летописей и хроник Великого княжества Литовского // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12. Мінск, 1997. С. 85—91;

Заяц Ю.А. Великий князь литовский Витовт как политик, военный и государственный деятель // Труды Белорусского государственного технологического университета. Сер. 5. 2003. Вып. 11. С. 42—53;

Заяц Ю.А. Битва под Клецком как новое слово в стратегии и тактике борьбы ВКЛ с татарскими набегами и оценка ее официальной историографией Великого Княжества Литовского // Клецк у гісторыі Беларусі (да 500-годдзя Клецкай бітвы). Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Клецк, 5 жніўня 2006 г. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2007. С. 54—67.

Літаратура:

Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік. Гродна, 2001. С. 108—109;

Корзенко Г.В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия. Биобиблиографический справочник. Минск: Белорусская наука, 2007. С. 132;

Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Минск: Беларуская навука, 2008. С. 182—183, 376, 395;

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 24. Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А.Заяца). Мінск: Беларуская навука, 2013. 382 с. (змешчана бібліяграфія прац Ю.А.Зайца).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.