Артыкулы: Струцінскі Ян Міхал
Струцінскі Ян Міхал (?—пачатак 1745) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, кашталян інфлянцкі.
З шляхецкага роду герба «Сас». Бацька: Мікалай, чашнік вількамірскі. Маці: Марыяна з Панкевічаў.
Магчыма, у маладосці служыў у войску. Самавольна тытулаваўся чашнікам вількамірскім (1697—1701). Стольнік вількамірскі ў 1701—1713, стараста сяйвейскі і віжанскі ў 1709—1740[1], шакінаўскі ў 1713—1732, вількамірскі ў 1713—1730, паручнік каралеўскай пяцігорскай харугвы войска ВКЛ з 1709, харужы, палкоўнік, кашталян інфлянцкі ў 1737—1744. Пасол на соймы 1701—1702, 1703, 1724, 1733, дэпутат Варшаўскай вальнай рады 1710.
У 1699 сакратар пасольства ў Турцыю. Быў прыхільнікам караля Аўгуста ІІ, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у забяспячэнні расійскіх войск на тэрыторыі ВКЛ. У 1719 пасол у Крым і Турцыю. У 1733 падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста ІІІ.
Маёнткі: Салокі, Люшнева, Снегі (Браслаўскі павет), Анталепты (Вількамірскі павет), Шемберг (Курляндыя). Дамогся для Салокаў, Анталептаў і Шэмберга прывілеяў на таргі і кірмашы (1713)[2].
Удзельнічаў у заснаванні Анталептаўскага кляштара кармелітаў босых.
Пахаваны 3.3.1746.
Жонка: Брыгіда з Бергаў (бацька: Уладзіслаў Францішак Берг, кашталян інфлянцкі).
Сын: Юзаф.
Дачка: Іаана.
Падрабязнасці:
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Matsuk Andrei. Strutyński Jan Michał // PSB. Z. 182. T. XLІV/3. Warszawa; Kraków, 2007. S. 479—481.
© Валерый Пазднякоў, 2019
[1] КМФ-18.1.172.265—266.
[2] КМФ-18.1.159.149, 149 об., 150.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


