Артыкулы: Струцінскі Юзаф

Струцінскі Юзаф (пасля 1711—13.6.1761) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

З шляхецкага роду герба «Сас». Бацька: Ян Міхал (?—пачатак 1745); маці: Брыгіда з Бергаў, дачка Уладзіслава Франціша Берга, кашталяна інфлянцкага.

У маладосці быў шамбялянам пры двары Аўгуста ІІ. Стараста шакінаўскі з 1732, сяйвейскі і віжанскі з 1740[1]. Пасол на сойм 1746, 1752, 1754, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1744 (маршалак духоўнага кола).

У 1733 падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста ІІІ. Быў прыхільнікам Радзівілаў, пасля перайшоў на бок «Фаміліі». Шукаў падтрымкі расійскага двара і расійскіх войск у ВКЛ, з 1757 палкоўнік расійскага войска.

Маёнткі: Салокі (Браслаўскі павет), Анталепты, Больце, Баярышкі, Канюхі, Уцяна (Вількамірскі павет).

Забіты в час канфлікту з Цеханавецкімі.

Пахаваны ў касцёле дамініканцаў у Сейнах.

Жонка (з 1735): Роза з Плятэраў (?—1793), дачка Фабіяна Ксаверыя Плятэра, палкоўніка войска ВКЛ, і Людвікі з Пузынаў.

Сын: Рамуальд (?—кастрычнік 1777), харужы браслаўскі.

Дочкі: Ядвіга (каля 1736—22.9.1778; 1-ы муж: Ян Цеханавецкі, 2-і муж: Мікалай Мануцы), Тарэза (муж: Францішак Любецкі).

Падрабязнасці:

Szwaciński Tomasz. Strutyński Józef // PSB. Z. 183. T. XLІV/4. Warszawa; Kraków, 2007. S. 481—484.

© Валерый Пазднякоў, 2019

[1] КМФ-18.1.172.265—266.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.